Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч
Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 кастрычніка 1972 (51 год) |
||||||
Муж | Валянцін Барысавіч Рыбакоў | ||||||
Дзеці | Філіп | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Месца працы |
Наталля Уладзіміраўна Пяткевіч, па нараджэнні Краўчанка (руск.: Наталья Владимировна Петкевич; нар. 24 кастрычніка 1972, Мінск) — дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук (1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала вядучым спецыялістам, затым начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе стала прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі, з лістапада 2004 года — намеснікам Старшыні Адміністрацыі прэзідэнта.
9 студзеня 2009 годзе Наталля Пяткевіч прызначана першым намеснікам Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, займала гэту пасаду да снежня 2010 г. З 1 верасня 2011 года па 1 кастрычніка 2014 года працавала памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
27 чэрвеня 2024 года прызначана першым намеснікам Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Санкцыі ЕС, ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, а краіны-члены ЕС — у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, за ўдзел у фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[2][3][4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч. У гэтым шлюбе ёсць сын Філіп, які жыве ў ЗША[5][6].
27 сакавіка 2009 года выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку — намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
У 2018 годзе выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лукашэнка назначыў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Крутога, першым намеснікам кіраўніка - Пяткевіч . blr.belta.by (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ Наталье Петкевич был запрещён въезд в США и страны Евросоюза (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2008. Праверана 24 чэрвеня 2008.
- ↑ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ З ЗША вяртаецца Наталля Пяткевіч — і адразу першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта . Наша Ніва (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ Пяць фактаў пра Наталлю Пяткевіч — самую ўплывовую чыноўніцу Беларусі да з'яўлення Качанавай і Эйсмант . Наша Ніва (27 чэрвеня 2024). Праверана 28 чэрвеня 2024.
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Асобы
- Жанчыны-палітыкі Беларусі
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Прэс-сакратары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь